Мельнікаў Адам Пятровіч

Мельнікаў Адам Пятровіч

15.05.1941

Кандыдат філасофскіх навук (1975).

Дацэнт (1979).

Вучоны – палітолаг.

Нарадзіўся ў в. Малюшын Краснапольскага раёна.

Пасля заканчэння Палужскай сярэдняй школы ў 1958 годзе працаваў рабочым на прадпрыемствах Данбаса.

У 1965 г. закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Працаваў сакратаром Кастрычніцкага райкома камсамола г. Мінска, рэферэнтам Мінскай гарадской арганізацыі таварыства “Веды”, кансультантам абласнога Дома палітычнай асветы.

У 1973 г. закончыў аспірантуру пры БДУ і абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук.

З’яўляецца дацэнтам кафедры паліталогіі Белдзяржуніверсітэта. Займаецца праблемамі тэорыі культуры, нацыянальных адносін, паліталогіі.

Ім апублікавана больш за 140 артыкулаў, брашур, вучэбных дапаможнікаў агульным аб’ёмам звыш 120 друкаваных аркушаў, у тым ліку вучэбна-метадычны дапаможнік па курсе “Паліталогія” для студэнтаў і выкладчыкаў. У 2000 г. у выдавецтве “РИВШ БГУ” (Мінск) выйшла яго кніга “Местное самоуправление”. Гэта вучэбны дапаможнік для студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцяў ВНУ.  У кнізе разглядаюцца праблемы мясцовага кіравання і самакіравання ў краінах Амерыкі, Еўропы, Азіі, а таксама паказаны магчымасці выкарыстання іх вопыту ў Рэспубліцы БеларусьЗначны ўклад А. П. Мельнікаў унёс таксама ў развіццё краязнаўства на Краснапольшчыне. Ён сааўтар кнігі “Памяць. Краснапольскі раён”. (Мінск, 2001 г.).