Пуплікаў Сяргей Іванавіч

Пуплікаў Сяргей Іванавіч

1968

         Кандыдат эканамічных навук (1998 г.).

         Дацэнт па спецыяльнасці “Эканоміка” (2003 г.).

         Прафесар Мінскага інстытута кіравання.

         Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра макраэканамічнага рэгулявання і даследавання праблем эфектыўнасці ІЭ НАН Беларусі.

         Нарадзіўся ў г.п. Краснаполле.

         У 1985 г. скончыў Краснапольскую сэрэднюю школу.

         У 1990 годзе скончыў БДЭУ.

         Сяргею прапанавалі вучобу ў аспірантуры. Галоўным накірункам яго навуковых захапленняў сталі банкі, фінансы і крэдыт, а таксама роля валютна-абменнага курса ў эканамічным жыцці. У краіне адбываліся важныя змены – зрухі да рыначнай эканомікі.

         Ужо ў 1993 годзе ў часопісе «Банковский вестник» № 3 друкуецца яго навуковая праца «Польский опыт поучителен», а потым у гэтым жа часопісе з’яўляецца яго новая праца “Наличная иностранная валюта в расчетах – реальность”. На маладога вучонага звярнулі ўвагу. Сяргей Іванавіч Пуплікаў прапануе навуковую дысертацыю.

         С. І. Пуплікаў упершыню ў айчыннай эканамічнай літаратуры на матэрыялах банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь і замежных банкаўскіх сістэм правёў комплекснае даследаванне асаблівасцей развіцця накірунку валютнага рэгулявання ва ўмовах пераходнага перыяду і ўплыву банкаўскай сістэмы на гэты працэс.

24 красавіка 1998 г. ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце паспяхова прайшла абарона дысертацыі. Сяргею Іванавічу Пуплікаву была прысвоена навуковая вучоная ступень – кандыдат эканамічных навук.

         Сяргей Іванавіч Пуплікаў надрукаваў шэраг навуковых прац, у тым ліку “Если вы решили заняться покупкой-продажей СКВ”, “Риск при валютных операциях. Возможности их минимизации” (“Банковский вестник”, № 12, 1995 г.). Цікавымі яго працамі сталі  “Основы проведения безналичных валютных операций в банках Беларуси” (“Вестник БГЭУ” № 1, 1998 г.) і “Валютный режим – направление выбора” (“Банковский вестник” №2, 1998 г.) і іншыя.

         Зараз ён працуе выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта на кафедры банкаўская справа.

1 кастрычніка 2003 года пастановай Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь яму прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Эканоміка”.