«І свеціцца зорнае слова Максіма «

Максім Багдановіч — гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых паэтаў. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога — як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакалення зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Бібліятэкары Краснапольскай цэнтралізаванай раённай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі вечар-партрэт «І свеціцца зорнае слова Максіма!» прысвечаны да 130-годдзя паэта Максіма Багдановіча. Мерапрыемства праходзіла у Маладзёждным цэнтры культуры і вольнага часу «Міраж». Вядучый пазнаёміў прысутнічых з найбольш важнымі этапамі жыцця паэта, усебакова раскрыў яго талент у стварэнні лірычных твораў розных тэм, жанраў і форм. На мерапрыемстве прагучалі аудыязапісі песень на вершы М.Багдановіча: «Зорка Венера», «Па-над былем пухам вішнеў», «Слуцкія ткачыхі», быў прадэманстрыраваны відэафільм «М.Багдановіч: минувших дней очарованье…», аформлена кніжная выстава «Нязгасная зорка беларускай зямлі!».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.