ЦЯРЭШЧАНКА ВІКТАР ІВАНАВІЧ

ЦЯРЭШЧАНКА ВІКТАР ІВАНАВІЧ

30.01.1950

         Кандыдат эканамічных навук.

         Дацэнт па спецыяльнасці “эканоміка”.

         Нарадзіўся ў в. Дубраўка Краснапольскага раёна.

         Трудавы шлях пачынаў слесарам, фразероўшчыкам.

         У 1975 годзе закончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны, у 1990 – Міжнародны інстытут менеджмента ў Кіеве.

         Вывучаў вопыт эканамічнага развіцця краін у вучэбных установах і на семінарах у Германіі, Францыі, ЗША, Даніі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Кіпра і іншых.

         Мае вопыт работы на кіруючых пасадах ў арганізацыях дзяржаўнага і гаспадарчага ўпраўлення, а таксама навукова-эканамічнай, вучэбна-выкладніцкай і грамадскай дзейнасці.

Удзельнік ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

З 1994 па 2004 год – генеральны дырэктар СООО “Міжнародны інстытут менеджменту (МІМ Беларусі)”.

         У 1994 годзе – начальнік кіравання па справах тэрыторый Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

         З 1993 па 2004 год выбіраўся старшынёй Беларускага грамадскага аб’яднання “Народная дыпламатыя”, з 1994 па 2000 год – старшынёй Беларускай народнай партыі.

         У 2004-2005 гадах быў главой Прадстаўніцтва у Рэспубліцы Беларусь Выканкама славянскіх народаў Беларусі, Расіі, Украіны.

         У 1996-2000 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII склікання.

         Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах у 2010 годзе.

         Лаўрэат Міжнароднай ўзнагароды “Святая Сафія. За асабісты ўклад у адраджэнне духоўнасці, нацыянальнай навукі і культуры”.

         Член – карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі (Масква).

         У 2004 годзе за выдатны ўклад у развіццё тэорыі і практыкі кіравання сучаснай эканомікай Беларуская інжынерная акадэмія удастоіла В. І. Цярэшчанку вышэйшага кваліфікацыйнага звання – доктар-інжынер.

         Аўтар больш 80 навуковых прац па пытанням развіцця эканомікі і дзяржаўнасці Беларусі. У сааўтарстве з эканамістам Доўгелям Я. С. у 2015 гаду выдалі кнігу “Выход из кризиса найден. Успеем ли выйти?”.          У сучасны час – старшыня Савета дырэктароў ООО “ГрандКалендула” (асноўная задача арганізацыі – прыцягненне інвестыцый у Рэспубліку Беларусь для рэалізацыі інавацыйных і прыродаахоўных праектаў).