Шэвелеў Сцяпан Васільевіч

Шэвелеў Сцяпан Васільевіч

1914

      Доктар хімічных навук, прафесар (1965 г.).

         Нарадзіўся у в. Гніліца Краснапольскага раёна.

У 1929 годзе закончыў сямігодку і разам з бацькамі пераехаў у Данбас.

         У 1933 годзе здаў уступныя экзамены ў Маскоўскі індустрыяльна-педагагічны інстытут на хімічны факультэт. Праз год Сцяпан Шэвелеў у ліку лепшых студэнтаў па спецнабору быў пераведзены ў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут імя Д. І. Мендзялеева. Вучыўся ў інстытуце і адначасова займаўся ў аэраклубе.

У 1939 годзе паспяхова абараніў дыпломны праект. Закончыў і аэраклуб.

         У лістападзе 1939 года быў прызваны ў Чырвоную Армію, закончыў курсы па ўдасканаленні лётна-тэхнічнага майстэрства.

                            У 1958 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў навуковую ступень кандыдата хімічных навук, затым дацэнта.

         З 1965 года – доктар хімічных навук, прафесар, старшы навуковы супрацоўнік інстытута.