Гучы, мая родная мова

21 лютага штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сувязі з гэтай датай у цэнтральнай бібліятэцы прайшоў час беларускай мовы «І застаецца вечным слова». Мэта гэтага мерапрыемства — прывіць любоў да роднай мовы, раскрыць прыгажосць роднага слова, наблізіць беларускую кнігу да чытача. Прысутнічалі чытачы бібліятэкі рознага ўзросту. Вядучыя расказалі, што мова ўвайшла ў наша жыццё з вуснаў маці. На працягу стагоддзяў прыгожае гучанне роднага слова беларус пачынаў успрынімаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легенд, паданняў. Мова — душа народа, плён працы многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця народа, наш нацыянальны скарб. На мерапрыемстве гучалі легенды, прыказкі і загадкі беларускага народа, якія прысутныя з задавальненнем адгадвалі. А для таго, каб ведаць яшчэ больш пра гістарычны шлях роднай мовы, чытаць творы на беларускай мове, мы прапанавалі пазнаёміцца з выставай кніг «З вытокаў роднай мовы».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *