“Шчаслівай зоркі самародак”

26 лістапада 2020 года споўнілася 90 год з дня нараджэння
беларускага пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
Уладзімір Караткевіч… Гэта яго называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. У кожнага паэта ёсць ключавыя словы, якія ўмяшчаюць у сябе ў весь яго складаны ўнутраны свет. Для Уладзіміра Караткевіча такімі словамі з’яўляюцца Беларусь. Гісторыя. Чалавек.
Уладзімір Караткевіч – беларускі пісьменнік і паэт, драматург і сцэнарыст, публіцыст і эсэіст, крытык і перакладчык.
Яго творы карысталіся і карыстаюцца неверагоднай папулярнасцю. Яго кнігі перакладзены на дзесяткі моў свету, а сам ён і па гэты дзень з’яўляецца адным з самых чытаемым беларускіх аўтараў.
З гэтай нагоды ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Ткачова адбыўся вечар – партрэт “Шчаслівай зоркі самародак”, які сабраў ўсіх аматараў творчасці пісьменніка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *