«Чароўных слоў цудоўны свет»

21 лютага адзначаецца Міжнародный дзень роднай мовы. Аснаўнай мэтай якога з’яўляецца падтрымка моўнай разнастайнасці ў свеце і прафілактыка вымірання моў. З гэтай нагоды у Краснопольскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна беларускай мовы «Чароўных слоў цудоўны свет». У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні розных класаў. Супрацоўнікі бібліятэкі сустракалі карыстальнікаў прывітаннем на роднай мове, знаёмілі з экспанаванай на выставе «Са слова пачынаецца Радзіма» літаратурай. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і заданнях : «Загадкі з скрыначкі», «Прыказкі і прымаўкі», «Скарагаворкі», «Пазнай твор па яго пачатку». У мерапрыемстве прыняла ўдзел актыўны чытач бібліятэкі, удзельнік мерапрыемств Ю.А. Андрыянава, якая распавяла аб гістарычнам шляху роднай мовы, прапанавала чытаць творы на беларускай мове. С заключным словам выступіла дырэктар Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэкі А.М. Раманенка, якая адзначыла, што дзеці ведаюць родную мову і гэта набліжая беларускую кнігу да чытача.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *