С 25 февраля по 31 июля 2026 года. Песенно-поэтический конкурс «Земли родной талант и вдохновенье…». Приглашаем всех желающих! Телефоны для справок: 71-6-75, 71-6-74


БАРАВАЯ Настасся Афанасьеўна

          БАРАВАЯ Настасся Афанасьеўна, нарадзілася 27.11.1922 года у  в. Выдранка. Заслужаная настаўніца школ БССР (1964). Скончыла Гомельскае педвучылішча (1941). Працавала ў Дубраўскай, Горкаўскай пачатковых, Сабалеўскай сямігадовай школах (1943-1952). У 1952 годзе завочна скончыла Гомельскі  педагагічны інстытут, працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Выдранскай сярэдняй школе, з 1954 года – намеснік дырэктара па вучэбна – выхаваўчай працы.