Вёсачка мая.

          Родная вёска…

          Тут знаёма ўсё навокал. Цябе ведаюць усе і ты ўсіх ведаеш. Ці радасць у цябе, ці гора – заўсёды іх раздзеліш з аднавяскоўцамі.

          Некалі непаўторны, квітнеючы куток Беларусі – Краснапольшчына – ператварыўся ў край, дзе апусцелі цэлыя вёскі. Адначасова з адсяленнем людзей пачынаюць забывацца і назвы вёсак. Толькі на старых геаграфічных картах ды ў памяці сталых людзей засталіся назвы вёсак. Але не за гарамі той час, калі адыдуць у нябыт сталыя людзі, а моладзь будзе ўспамінаць аб месцы свайго нараджэння толькі зірнуўшы ў пашпарт.

                                Як ля родных падворкаў

                                Схіляем галовы.

                                Нібы на пагостах

                                Ля даўніх крыжоў

                                І кацяцца слёзы –

                                Балючыя словы:

                                Ці ўдасца калісьці

                                Вярнуцца ізноў.

          Толькі гэтыя словы, выбітыя на помніку, і застаюцца ў спадчыну тым, хто пакінуў свае наседжаныя мясціны на Краснапольшчыне.

Летапіс вёсак зніклых с карты раёна

[свернуть]

З гісторыі вёсак Краснапольшчыны.