ГАЛАКЦІЁНАВА Агаф’я Сяргееўна

ГАЛАКЦІЁНАВА Агаф’я Сяргееўна, нарадзілася ў 1929 годзе у в.Курганне. Заслужаная настаўніца школ БССР (1969). Вучылася ў Краснапольскай сярэдняй школе (1943 – 1947), скончыла завочна Крычаўскае педагагічнае вучылішча (1952). Працавала настаўніцай пачатковых класаў у Трубільнянскай сямігадовай і Краснапольскай сярэдняй школе №1 (1947-1973), метадыстам райпедкабінета (1973-1994).

Агафья Сяргееўна ў ліку першых на Магілёўшчыне пачала вучыць дзяцей-шасцігодак. Галоўны прынцып педагагічнага майстэрства А.С.Галакціёнавай – любіць і разумець дзяцей. Яе прастата, шчырасць, высокая патрабавальнасць да сябе, уменне дапамагчы дзецям, сувязь з іх бацькамі былі жыццёвай і вытворчай неабхлднасцю для настаўніцы. Яна гаварыла: “ У маіх вучняў няма ніводнай мамы, якая б была абыякавай да школьнага жыцця свайго дзіцяці. Калі не маюць магчымасці прыйсці на бацькоўскі сход, то зробяць гэта ў любы іншы зручны для сябе час. Ды і так заходзяць у школу, цікавяцца, раяцца”.

       Ведаючы, што ў пачаткоўцаў фарміруюцца асновы духоўнай культуры    асобы, яна рознымі формамі працы  развівала ў дзяцей цікавасць да навакольнага свету, з’яў прыроды, гісторыі сваіх продкаў. Яе вучні пастаянна вялі назіранні за з’явамі прыроды, птушкамі, вялі дзённікі назіранняў, рабілі альбомы, праводзілі экскурсіі на мясцовыя прадпрыемствы, будаўнічыя пляцоўкі і да гістарычных помнікаў нашага краю. А потым разам з настаўніцай пісалі на ўроках сачыненні.

        Заставацца ў жыцці часцінкай сваіх выхаванцаў – мара сапраўднага педагога. Настаўніца А.С. Галакціёнава не шкадуе, што яе жыццёвы лёсбыў звязаны са школай выхавання падрастаючага пакалення. Яе вучні ўдзячны сваёй першай настаўніцы.

       Узнагароджана значком “Выдатнік Народнай асветы”,  ордэнам “Выдатнік народнай асветы”, ордэнам “Знак Пашаны” (1976), Граматай Вярхоўнага Савета БССР.