ЖУРАВЫ

          ЖУРАВЫ − вёска ў Мхініцкім сельсавеце. Рэльеф раўнінны, абкружана лесам. Транспартныя сувязі па шашы Краснаполле -Выдранка.
          Назва вёскі Журавы звязана з вялікай колькасцю журавоў (птушка журавль-рус.), курлыканне шматлікай колькасці якіх чулася на балоце за вёскай асабліва па вясне.
          У 60-я гады ХІХ стагоддзя вёска належала памешчыку Перасвет-Салтану М. А. У в. Журавы налічвалася 76 двароў, 434 мужчыны.
          У 1910 годзе землі належалі Жураўскаму сельскаму таварыству Чэрыкаўскага павета Мхініцкай воласці.