КАЛОДЗЕЦКІ

          КАЛОДЗЕЦКІ − былы пасёлак ў Сідараўскім сельсавеце, за 4 км на ўсход ад Краснаполля, 113 км ад Магілёва, 47 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў − Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Хоцімск – Краснаполле, якая праходзіць побач з пасёлкам.
          Заснаваны ў 1920-я гады.
          У 1930-я гады пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынну вайну з жніўня 1941 года па 30.09.1943 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 2 вяскоўцы ўдзельнічалі ў баях супраць гітлераўцаў на фронце.
          У 1986 годзе 3 гаспадаркі, 5 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр г.п. Краснаполле).
          Пасля катастрофы 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пасёлак адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.