КАСЦЮКОЎКА

          КАСЦЮКОЎКА − былая вёска у Высакаборскім сельсавеце, за 23 км на паўночны ўсход ад Краспаполля, 132 км ад Магілёва, 44 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў − Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На ўсходзе і захадзе межавала з лесам. На поўначы цячэ р. Сянна (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Лешчанка, Палуж-2 і далей па шашы Краснаполле-Хоцімск.
          Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 стагоддзя.
          У 1737 годзе тут дзейнічала царква.
          У 1834 г. ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні, 88 жыхароў, уласнаспь памешчыка.
          У 1909 г. 27 двароў, 168 жыхароў.
          У 1926 г. 41 двор, 216 жыхароў.
          У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. па 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На могілках у брацкай магіле пахаваны 6 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 г.
          У 1986 г. ў складзе саўгаса «Палужскі» (цэнтр − в. Палуж-1).
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.