КРУТАРОЎ

          КРУТАРОЎ− былая вёска ў Высакаборскім сельсавеце, за 20 км на паўночны ўсход ад Краснаполля, 129 км ад Магілёва, 50 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія) Рэльеф раўнінны, на ўсход і поўнач мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Лешчанка, Палуж-2 і далей па шашы Хоцімск- Краснаполле.
          Вядома паводле пісьмовых крыніц з пачатку 20 ст.
          У 1909 г. 6 двароў, 39 жыхароў.
          У 1926 г. 13 двароў, 58 жыхароў.
          У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 8 гаспадарак, 17 жыхароў, у складзе саугаса «Палужскі» (цэнтр − в. Палуж-1). Складалася з прамалінейнай кароткай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.