ЛЯДЫ

          ЛЯДЫ − былая вёска ў Сабалёўскім сельсавеце, за 30 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 139 км ад Магілёва, 81 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў − Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На поўдні межавала з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы на Краснаполле.
          Заснавана ў 1920-я г.
          У 1930-я г. арганізаваны калгас «Воля», які першапачаткова аб’ядноўваў 15 гаспадарак.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 2 гаспадаркі, 3 жыхары, у складзе саўгаса «Завадоцкі» (цэнтр − в. Завадок).
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.