НІКІФАРАВА Іраіда Андрэеўна

НІКІФАРАВА Іраіда Андрэеўна, нарадзілась 27.08.1916 г. у г. Петраградзе ў сямьі рабочага. Заслужаная настаўніца школ БССР (1969). З 1919 г.пражывае ў Беларусі, з пачатку 30-х гадоў – на Краснапольшчыне.

       У 1937 г. скончыла Рагачоўскае педвучылішча. У 30-40 – гады працавала загадчыцай і настаўніцай пачатковых класаў Жалезніцкай і Малюшынскай школ Краснапольскага раёна. З 1942г. па 1947г. інструктар, прапагандыст у Краснапольскім райкоме партыі. З 1947 па 1988 г. – настаўніца пачатковых класаў Краснапольскай СШ.

     За поспехі ў навучанні і выхаванні вучняў у 1949 г. узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”.