АНДРЭЙЧЫКАВА Вольга Лазараўна

          АНДРЭЙЧЫКАВА Вольга Лазараўна, нарадзілася ў 1917 годзе в.Высокі Борак у сялянскай сям’і. Заслужаная настаўніца школ БССР (1964). У 1938 годзе працавала настаўніцай у Гарэзнінскай пачатковай, а з 1939 года па 1941 год.- Горскай сярэдняй школ. Скончыла Крычаўскае педвучылішча (1946), працавала настаўніцай пачатковых класаў у Высакаборскай СШ. З’яўлялася кіраўніком метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў школьнага мікрараёна, пазаштатным інспектарам раённага аддзела адукацыі, актыўна ўдзейнічала ў грамадска – палітычным жыцці вёск.