БУГЛАІ

          БУГЛАІ − веска ў Яноўскім сельсавеце (да 31.10.2008 г. ў Высакаборскім сельсавеце), за 8 км на паўночны ўсход ад Краснаполля.
          117 км ал Магілёва, 43 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. Нa поўначы мяжуе з лесам. Нa захадзе і поўдні праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Травінка (прыток р. Тур’я).
          Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Забор’е і далей па шашы Краснапалле − Хоцімск. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2007).
          Вядома паводле пісьмовых крыніп з 18 ст.
          У 1777 г. хутар Баглаі ў Рагачоўскай акрузе Магілёўскай губерні.
          У 1834 г. в Баглаі (7 двароў, 58 жыхароў) у Чэрыкаўскім павеце, уласнаснь памешчыка.
          У 1897 г. ў Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета, 22 двары, 156 жыхароў.
          У 1909 г. 24 двары, І55 жыхароў.
          У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны працаўнік», які першапачаткова аб’ядноўваў 11 гаспадарак.
          У 1940 г. 29 двароў, 169 жыхароў.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 01.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы ў ліпені 1943 г. спалілі 25 двароў, загубілі 5 жыхароў. На могілках пахапаны 3 савецкія воіны, якія загінулі ў 1943 г. пры вызваленні вёскі.
          У 1990 г. 11 гаспадарак, 20 жыхароў, у складзе саўгаса «Палужскі» (цэнтр − в. Палуж-1).
          У 1999 г. 5 гаспадарак, 11 жыхароў. Планіровачна складаецца з прамалінейнай кароткай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай пераважна двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Хата ў в. Буглаі