Горская сельская бібліятэка. Урок краязнаўства «Па сцяжынках гісторыі маёй вёскі».

У ходзе мерапрыемства, бібліятэкар расказала гісторыю сваёй вёскі, цікавую легенду аб Горскай Святой крыніцы. Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да сваёй малай радзімы, роднага краю, месца, дзе нарадзіўся і рос. Наша вёска славіцца цікавымі легендамі аб паходжанні крыніцы, вуліц, розных прыродных месцаў. Юныя чытачы пазнаёміліся з матэрыяламі тэматычнай папкі «Культурная спадчына Краснапольшчыны», дзе захоўваюцца матэрыялы не толькі аб вёсцы Горы, землякам, але і біяграфіі людзей, якія працай альбо іншымі справамі ўшанавалі свой край.