ГРАЗІВЕЦ − былы пасёлак у Горским сельсавеце, за 22 км на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, 131 км ад Магілёва, 73 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Клімавічы-Сураж. Рэльеф раўнінны. на поўдні пасёлак межаваў з лесам. На ўсходзе цячэ р.Дзясянка (прыток р. Алешня), на поўдні − яе прыток, безыменны ручай. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Горы-Краснаполле.
Вядомы паводле пісьмовых крыніц з 19 стагоддзя.
У 1875 г. ўласнаспь памешчыка.
У 1858 г. 27 двароў, 110 жыхароў.
У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 01.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1986 г. 1 гаспадарка, 2 жыхары, у складзе калгаса імя В.Валадарскага (цэнтр − в. Горы).
Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанпыі пасёлак адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.