КАЛІНАВЫ БОР (да 1961 г. Клін) − былы пасёлак у Высакаборскім сельсавеце, за 16 км на паўночны ўсход ад Краснаполля, 125 км ад Магілёва, 40 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў − Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Палуж- 2 і далей па шашы Хоцімск-Краснаполле.
Заснована ў 1920-я г.
У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікай Айчыннай вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1986 г. 2 гаспадаркі, 8 жыхароў, у складзе саўгаса «Палужскі» (цэнтр – в. Палуж-1).
Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.
У вёсцы Калінавы Бор нарадзіўся 8 сакавіка 1942 г. Раманаў Іван Фёдаравіч. За поспехі ў галіне сельскай гаспадаркі ўзнагароджаны ардэнамі Працоўнай Славы 2 і 3 ступеней.
Ураджэнец вёскі Калінавы Бор і Чыжэўскі Віктар Міхайлавіч (01.10.1936-17.12.2006). Усё сваё жыццё працаваў у саўхозе “Палужскі”. У 1976 годзе ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга.
Раманаў І.Ф. Чыжэўскі В.М.