КРАСНАЕ ЗНАМЯ (ПАДГОРАНКА)

          КРАСНАЕ ЗНАМЯ (да 1960 г.− Падгоранка) − былы пасёлак у Высакаборскім сельсавеце за 17 км на ўсход ад Краснаполля, 126 км ад Магілёва, 31 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў − Сураж (Расія) Рэльеф раўнінны. На поўдні праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Горанка (прыток р. Палуж). Транспартныя сувязі на шашы Краснаполле Хоцімск, якая праходзіць побач з пасёлкам.
          Заснаваны ў 1920-я гады.
          У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 годзе 19 гаспадарак, 42 жыхары, у складзе саўгаса «Краснапольскі» (цэнтр − былая в. Высокі Борак). Планіровачна складаўся з прамалінейнай кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсхода на паўднёвы захад забудаванай двухбакова, індывідуальнымі, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пасёлак адселены ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.