НЕПЕРАМОЖНЫ − пасёлак у Тур’яўскім сельским савеце, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, 117 км ад Магілёва, 59 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Paсія). Рэльеф раўнінны, на паўднёвым усходзе мяжуе з лесам. На поўначы цячэ р. Тур’я (прыток р. Сянна). Транспартныя сувязі на мясцовай дарозе праз пасёлак Шырокі і далей па шашы Горы — Краснаполле. 5 гаспадарак, 6 жыхароў (2007).
Заснаваны ў 1920-я г. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную ванну з жніўня 1941 г. па 30.09.1943 г. акупіраваны нямецка- фашысцкімі захопнікамі. У 1989 г. 17 гаспадарак, 26 жыхароў, у складзе калгаса «Світанне» (цэнтр− в. Тур’я). У 1999 г. 7 гаспадарак, 9 жыхароў. Складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад і забудаванай двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.