НОВАЯ ЕЛЬНЯ (НАВАЕЛЬНЯ) – былая вёска і цэнтр Наваельненскага сельскага савета (з 20.08.1924), за 16 км на паўднёвым захадзе ад Краснаполля, 125 км ад Магілёва, 67 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў – Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны, на захадзе і паўночным захадзе межавала з лесам.
Нa ўсходзе цячэ р. Ельня, а праз вёску – яе прыток р. Галуба. Транспартныя сувязі па шашы на Краснаполле, якая праходзіць праз вёску.
За 0.5 км на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Красніца захаваўся археалагічны помнік − курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі (3 насыпы, 7 знішчаны ў 1980-я г. пры будаўніцтве дарогі), што сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 18 стагоддзя.
У 1777 г. сяло ў Рагачоўскай акрузе Магілёўскай губерні.
У 1811 г. ў Чзрыкаўскім павеце, І9 двароў, 61 жыхар мужчынскага полу, уласнаспь памешчыка.
У 1858 г. 33 двары, 268 жыхароў.
У 1864 г. адкрыта школа (народнае вучылішча), у якой у 1889 г. навучалася 45 хлопчыкаў.
У 1885 г. цэнтр воласці, 58 двароў, 416 жыхароў, меліся заезны дом, драўляная царква.
У 1897 г. 71 двор, 637 жыхароў, 2 хлебазапасныя магазіны, піцейны дом, 2 разы ў год адбываліся таржкі. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кравецкім і кавальскім промысламі.
У 1905 г. дзейнічалі бібліятэка-чытальня, прыёмны пакой, казённая вінная крама.
У 1909 г. 88 двароў, 613 жыхароў, 3 ветракі.
18.09.1919 г. створаны камітэт беднаты.
У 1924 г. начала дзейнічаць хата-чытальня, у 1926 г. – урачэбны ўчастак.
У 1926 г. 147 двароў, 815 жыхароў.
У 1931 г. арганізаваны калгас імя Сталіна, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 24 гаспадаркі.
У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямямецка-фашысцкімі захопнікамі. 25 вяскоўцаў змагаліся на фронце, 17 з іх загінулі.
20.07.1942 г. гітлераўцы спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана.
У 1986 г. 141 гаспадарка 481 жыхар, цэнтр калгаса «Ленінскі шлях», які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі. У вёсцы былі размешчаны комплекс буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, піларама, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, аддзяленне сувязі, магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, ветэрынарная лячэбніца. Ручай з пралескам падзяляў вёску на часткі: паўночна-заходняя (2 прамалінейныя, паралельныя паміж сабой вуліцы, злучаныя трэцяй прамалінейнай вуліцай, утваралі прамавугольную плошчу – адміністрацыйна грамадскі цэнтр, а на паўночны захад адыходзілі 2 дугападобныя вуліцы – адна шыротнай арыентацыі, другая прыентавана з поўднёва-усходняй на паўночна-заходнюю і паўднёва- ўсходнюю (адна – прамалінейная, шыротнай арыентацыі вуліца − адрэзак шашы, другая − дугападобная, арыентаваная з паўднёвага захада на паўднёвы ўсход, уздоўж ручая).
Ураджэнец в. Наваельня Чарткоў Валерый Рыгоравіч (14.02.1946 г.) Акадэмік Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты». На «Магілёўліфтмашы» прапрацаваў 15 гадоў, прайшоўшы шлях ад інжынера-тэхнолага да галоўнага інжынера. З 1988 па 2006 гады − генеральны дырэктар ААТ «Магілёўскі завод транспартнага машынабудавання «Магілёўтрансмаш». З 2006 года − старшыня Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Узнагароджваўся Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1999), У 1996 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь», у 2001 уручана ўрадавая ўзнагарода «Ордэн Пашаны».
У в. Наваельня 03.01.1957 г. нарадзіўся Кандраценка Мікалай Адамавіч, майстар спорта па цяжкай атлетыцы (1976).