РАБІЧКА Фёдар Сямёнавіч

          РАБІЧКА Фёдар Сямёнавіч, нарадзіўся 30.10.1924 года у в. Вялікая Ліпаўка Хоцімскага р-на. Заслужаны настаўнік школ БССР 91966). У Краснапольскім р-не працаваў з 1948г.: спачатку настаўнікам і завучам Клясінскай сямігадовай, а з 1954г. настаўнікам і завучам Гніліцкай сярэдняй школ, з 1956г. – дырэктар Наваельнянскай СШ. Скончыў завочна гістарычны факультэт Навазыбкаўскага педінстытута (1954).

          Валодаў высокай навукова – тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкай. Карыстаўся павагай ў настаўнікаў і вучняў, атрымаў Ганаровую грамату  Міністэрства асветы БССР (1960), значок “Выдатнік народнай асветы” (1965). Узнагароджаны юбілейныммедалём “За доблесную працу” (1970), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1976).