РАДЗІЛЁВА – былая веска ў Наваельненскім сельскім савеце за 18 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 127 км ад Магілева, 69 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў – Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На ўсходзе цячэ р. Ельня (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы на Краснаполле, 15 двароў, 115 жыхароў.
У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашыстскімі захопнікамі. 50 вяскоўцаў змагаліся на фронце, 1 – у партызанах, 25 з іх загінулі.
У 1986 г. 28 гаспадарак, 66 жыхароў, у складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр − былая в. Новая Ельня). Складалася з 2 кароткіх вуліц: паўночная – Г-падобная. Была арыентавана з поўднёвага усходу на паўднёвы захад, прамалінейная, амаль мерыдыянальнай арыентацыі,уздоўж ракі.
Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай станцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.