САСНОВЩА 2

          САСНОВЩА-2 −былая вёска ў Высакаборскім сельсавеце, за 27 км на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, 136 км ад Магілёва, 39 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны, на захадзе і поўдні межавала з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Хошмск-Краснаполле.
          У 1897 г. побач з вёскай Сасновіца была пад такой жа назвай аколіца (20 двароў, 142 жыхары), якая ў 1920-х г. стала называцца вёскай Сасновіца-2.
          У 1909 г. 22 двары, 133 жыхары.
          У 1926 г. 19 двароў, 104 жыхары.
          У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 23 двары, 109 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У жніўні 1943 г. акупанты спалілі 20 двароў, загубілі 3 жыхароў. Пасля вайны адбудавана.
          У 1986 г. 6 гаспадарак, 9 жыхароў, у складзе саўгаса «Краснапольскі» − былая в. Высокі Борак). Планіровачна складалася з крывалінейнай, кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад.