САСНОЎСКІ

          САСНОЎСКІ (да 1970 г. Мазураўка) − былы пасёлак у Тўр’яўскім сельскім савеце, за 3 км на поўдзень ад Краснаполля. 112 км ад Магілёва, 54 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Горы- Краснаполле, якая праходзіць непадалёку ад пасёлка.
          Заснаваны ў 1920-х гадах.
          У 1930-х гадах пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1989 г. 8 гаспадарак. 14 жыхароў. У складзе калгаса «Ка- мінтэрн»(цэнтр − в. Пачапы).
          У 1999 г. 2 гаспадаркі, 3 жыхары. Кароткая, прамалінейная вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсхода на паўночны захад, была забудавана двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.