ТАРАСЕНКА Пётр Яфімавіч

          ТАРАСЕНКА Пётр Яфімавіч, нарадзіўся 25.02.1920 года у в.Беразякі. Заслужаны  настаўнік школ БССР (1967). Без адрыву ад вытворчасці скончыў Гомельскую СШ № 5.

          Працаваў старшым піянерважатым СШ  № 15 г. Гомеля (1938-1941). Чэрвень 1942г. – кастрычнік 1943 г. – намеснік па камсамолу камандзіра Краснапольскага партызанскага атрада № 41, сакратар падпольнага Краснапольскага РК ЛКСМБ. Пасля вызвалення Краснапольшчыны, з кастрычніка 1943 г. па снежань 1943 г. – сакратар райкома камсамола, са снежня 1943 г. да канца Вялікай Айчыннай вайны – на фронце. У пасляваенны час быў на камсамольскай рабоце, а з 1948 г. па 1986 г. – настаўнік гісторыі, дырэктар Беразяцкай, Гарэзненскай, Мхініцкай, Сабалеўскай школ.

          У 1958 г. скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута.

          Карыстаўся заслужанай павагай з боку настаўнікаў і вучняў, многае рабіў па   ваенна – патрыятычным выхаванні моладзі.

          Са службовай характарыстыкі на дырэктара Сабалеўскай васьмігадовай школы Краснапольскага раёна Тарасенку Пятра Яфімавіча:

          “П.Я. Тарасенка мае педагагічны стаж больш 25 год. На пасадзе дырэктара працуе з 1950 г. Умела ажыццяўляе кіраўніцтва школай,вучэбна –выхаваўчвй працай. Вучні школы атрымліваюць глубокія і трывалыя веды.

          Пётр Яфімавіч Тарасенка – настаўнік з творчым падыходам да працы.

          Узнагароджаны 2 ордэнамі Айчыннай вайны, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “Партызану Вялікай Айчыннай вайны”.