ЧЭРНЯ − былая вёска ў Сабалеўскім сельсавеце, за 27 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 136 км ад Магілёва,78км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў − Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На поўначы цячэ ручай (прыток р.Покаць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Аўчынец, Завадок і далей па шашы Выдранка-Краснаполле.
Заснавана ў 1920-х гадах.
У 1930-х гадах вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1986 г. 6 гаспадарак, 15 жыхароў, вёска ў складзе саўгаса “Завадоцкі” (цэнтр в.Завадок).
Складалася з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай амаль мерыдыяльна. Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.