Саракі былі самым старажытным святам сустрэчы новага года па сонечнаму календару,
На Саракі на радзіму звычайна вяртаецца сорак выраяў. Таму гэта свята птушак, якіх дзеці, моладзь, як і ў нядзелю на Масленку, гукаюць на высокіх горках, водзяць карагоды, ладзяць гульні з буслінымі лапкамі з печыва — «галёнамі». На Саракі, калі яшчэ быў снег, а калі не было з саломы рабілі бабу, якую потым разбівалі — разрывалі са словамі: «Ідзі, зіма, каб на дзевяць месяцаў ад нас пайшла!».