Кніжная выстава «Таямнiцы роднай мовы у прыказках» па папулярызацыі беларускай мовы праз вусную народную творчасць аформлена ў Халмянскай сельскай бібліятэцы.
У прыказках і прымаўках адлюстраваны любоў насельніцтва да роднага краю, значэнне працы ў сялянскім жыцці, увасоблены шматвяковы вопыт народа, яго назіранні за з’явамі прыроды і звязаныя з імі разважанні і павучанні.
Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі розныя па тэматыцы і зместу, адлюстроўваюць усё народнае жыццё, яго падзеі і з’явы, радасці і смутак.
Прыказкі і прымаўкі — адзін з самых адметных і папулярных жанраў беларускай вуснай народнай творчасці. На Беларусі, у тым ліку і на Краснапольшчыне, яны былі шырока распаўсюджаны даўней і бытуюць у цяперашні час. Імі карысталася і карыстаецца насельніцтва для выразнасці і даступнасці сваёй лексікі, думак, падмацавання сцвярджэнняў і суджэнняў.





































































