03.09. 2025 Завочнае падарожжа “Пад небам беларускага пісьменства”

5 верасня-Дзень беларускага пісьменства. Гэтае свята кожны год адзначаецца ў першую нядзелю верасня і кожны год яго прымае новы горад.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

3 верасня, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, бібліятэкар дзіцячага абанементу Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.М.Ткачова, наведала вучняў Краснапольскай раённай гімназіі і правяла з імі завочнае падарожжа “Пад небам беларускага пісьменства”. 

Напачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення пісьменства на беларускіх землях, спынілася на асобах вялікіх беларускіх асветнікаў: Францыск Скарына, Ефрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі, Кірыла Тураўскі.

Падчас падарожжа бібліятэкар нагадала пра цікавыя факты і падзеі правядзення Дня беларускага пісьменства. Напрыклад: дзяцей уразіў той факт, што ў нашай краіне, у Полацку, устаноўлены памятнік літары “Ў”.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі адказалі на пытанні пазнавальнай віктарыны на тэму беларускага пісьменства і бібліятэкар пажадала ўсім быць  шчаслівымі, любіць і аберагаць нашу краіну.