14.08.2026. #ДзеньРоднагаСвайго. Тэматычная выстава «Чытаем па-беларуску!»

Беларуская мова— гэта не проста сродак зносін, гэта душа народа, код нашай культуры і жывая спадчына. Каб падкрэсліць яе прыгажосць і мілагучнасць, у Ленінскай сельскай бібліятэцы аформлена  тэматычная выстава «Чытаем па-беларуску!»,  каб чытачы розных узростаў змаглі азнаёміцца і  прачытаць любімыя радкі, адчуць як наша мова дорыць цяпло роднага слова!

 На выставе прадстаўлены  творы класікаў беларускай літаратуры, проза і паэзія, беларускія народныя казкі. На працягу дня супрацоўнік бібліятэкі размаўляла з чытачамі на роднай мове, прапаноўвала кнігі беларускіх аўтараў з кніжнай выставы.