С 25 февраля по 31 июля 2026 года. Песенно-поэтический конкурс «Земли родной талант и вдохновенье…». Приглашаем всех желающих! Телефоны для справок: 71-6-75, 71-6-74


20.02.2026.  #ДзеньРоднагаСвайго. Літаратурная гасцёўня “Да роднай мовы крок зрабі ”

У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная. Ведаць сваю родную мову важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам. Менавіта з гэтай мэтай супрацоўнікі Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.М.Ткачова правялі  літаратурную гасцёўню   “ Да роднай мовы крок зрабі ”.

 Вучні разам з бібліятэкарам зрабілі экскурс у гісторыю свята, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы знакамітых паэтаў пра родную мову. А таксама з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі-жарты, рэбусы, крыжаванкі, удзельнічалі ў конкурсах: “Знаўцы”, “Перакладчыкі”, “Эрудыты-мовазнаўцы” і іншыя.

Кожны з вучняў атрымаў закладку “Размаўляй са мной па-беларуску ”.  Пасля мерапрыемства бібліятэкар правёў агляд кніжнай выставы “Мова продкаў знікнуць не можа”.