У рамках рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца – роднае, свае!» у Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім.М.Ткачова аформлена выстава «Народны душою…», прысвечаная да дня нараджэння Аляксея Пысіна.
Аляксей Пысін — Майстар прыгожага беларускага пісьменства. Ён слаўны сын Беларусі і паэт, народны душою. Яго паэзія ўслаўляе вечныя агульначалавечыя каштоўнасці. Слова і слава Пысіна жылі, жывуць сёння, пакуль жыве беларускі народ і яго родная мова. Яны упэўнена ідуць у будучыню.
А. Пысін у сваіх творах уславіў чалавечнасць, дабрыню, веру ў непераможнасць дабра, любоў і павагу да маці і ўвогуле да жанчыны, да сваёй зямлі і Радзімы, да роднай матчынай мовы, любоў да чалавека і да ўсяго жывога на зямлі.





































































