21.02.2026. Гадзіна роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Яноўская сельская бібліятэка  сумесна з СДК,  з мэтай папулярызацыі роднай мовы правяла гадзіну роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!».

 Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй заснавання Дня роднай мовы, расказала аб колькасці моў у свеце, сучасным становішчы ўжывання некаторых з іх.

Распавядала, што гэта дата з`яўляецца важным святам для беларусаў і нагадвае нам пра значэнне роднага слова і неабходнасць яго захавання. У гэты дзень мы ўшаноўваем нашу мову, яе гісторыю і культурную спадчыну.  

На мерапрыемстве гучалі беларускія песні, таксама было прыемна чуваць добрыя, ласкавыя, шчырыя і захапляльныя словы ў адрас нашай роднай мовы. Усё гэта ў чарговы раз сведчыць аб багацці, разнастайнасці і непаўторнасці галоўнага нацыянальнага скарба беларусаў – мовы!.