21.02.2026. Гадзiна роднай мовы. «З вытокаў роднай мовы»

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды у Ленінскай         сельскай     бібліятэцы  прайшла     гадзiна       роднай мовы   «З вытокаў         роднай       мовы».                                                                                                    Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і пісьменнікаў-землякоў. Яна прадставіла кніжныя выданні, якія адлюстроўваюць пачуццё павагі і любові да беларускай культуры, гісторыі, традыцый і роднай мовы.