У Ленінскай сельскай бібліятэцы аформлена тэматычная выстава «Прыродная спадчына Беларусi».
На выставе прадстаўлены лепшыя кнігі з фонду бібліятэкі, выдатна ілюстраваная літаратура аб разнастайнасці расліннага свету нашай краіны, аб рэдкіх і знікаючых відах жывёл і раслін, кнігі аб запаведных месцах.
Прыцягваюць увагу чытачоў яркія, маляўнічыя энцыклапедыі пра жывёл, птушак, рыб, дрэвах. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, дапамогуць больш даведацца пра дзіўны свет прыроды Беларусі і задумацца пра тое, як гэты свет захаваць. Выстава заклікана паказаць прыгажосць і далікатнасць навакольнага свету.






































































