23.01.2026. #ДзеньРоднагаСвайго. Выстаўка-агляд «Роднае, сваё — чытай, гавары»

У свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць свая родная мова на якой ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. У Сідараўскай сельскай бібліятэцы аформлена  кніжная выстаўка-агляд «Роднае, свае — чытай, гавары».

Бібліятэкар пазнаёміла з творамі класікаў беларускай літаратуры, нашых землякоў, цытатамі пісьменнікаў і знакамітых людзей пра мову. Творы прадстаўленыя на выставе былі закліканы прыцягнуць увага чытачоў да прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры. Паслухаўшы ўрыўкі літаратурных твораў, удзельнікі прыйшлі да высновы, што беларуская мова прыгожая і сакавітая.