Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Ткачова аформіла кніжную выставу «Чалавек вялікай душы і таленту», з мэтай папулярызацыі творчай спадчыны Івана Шамякіна. Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці «Помста», «Гандлярка і паэт», «Ахвяры», раманы «Глыбокая плынь», «Снежныя зімы», «Сэрца на далоні», пенталогія «Трывожнае шчаеце».
Пастаянныя наведвальнікі бібліятэкі, якія цікавяцца беларускай літаратурай і творчасцю пісьменніка мелі магчымасць пазнаёміцца і з іншымі творамі пісьменніка.






































































