У Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Ткачова для малодшых школьнікаў арганізавана кніжная выстава “Сваё – значыць лепшае”.
Асаблівая ўвага была ўдзелена выданням, якія раскрываюць прыгажосць роднага краю, гісторыю нашай краіны. Мэта выставы, фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці праз знаёмства з творчасцю беларускіх аўтараў і асэнсаванне таго, што сапраўдныя каштоўнасці часта знаходзяцца побач з намі — у родным слове.




































































