У Ленінскай сельскай бібліятэцы адбылася лiтаратурная гасцёўня (да105-годдзя з дня нараджэння класiка беларускай лiтаратуры I.Мележа) «Творца праўдзiвага жыцця».
Бібліятэкар распавяла пра жыццёвы шлях пісьменніка, дзяцінства, вучобу, цярністы салдацкі шлях у гады Вялікай Айчыннай вайны, працу у рэдакцыі часопіса «Полымя», грамадскую дзейнасць, падкрэсліла, што творчую спадчыну пісьменніка складаюць нарысы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзённікі, п’есы, раманы.
Вяршыняй жа яго творчасці з’яўляецца «Палеская хроніка», якая была і застаецца адным з вызначальных твораў беларускай літаратуры. Кніжная выстава дала магчымасць яшчэ раз дакрануцца да творчай спадчаны «песняра палескай душы».








































































