АНТОНАЎКА

          АНТОНАЎКА − былая вёска ў Высокаборскім сельсавеце, за 25 км на паўночным усходзе ад Краснаполля. 134 км ад Магілёва. 41 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў−Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны, вакол лес. Напаўднёвым усходзе цячэ ручай (прыток р. Дзяражня). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз былыя вёскі Мануйлы, Высокі Борак і далей па шашы Хоцімск-Краснаполле.
          Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 ст.
          У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні.
          У 1858 г. 6 двароў, 24 жыхары, уласнасць памешчыка.
          У 1897 г. ў Брацькавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета,14 двароў, 78 жыхароў.
          У 1909 г. 10 двароў, 49 жыхароў.
          У 1926 г. хутары, 29 двароў, 127 жыхароў.
          У 1931 г. арганізаваны калгас «Клім Варашылаў», які ў 1932 г. аб’ядноўваў 25 гаспадарак.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 01.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 6 гаспадарак, 5 жыхароў, у складзе саўгаса «Краснапольскі» (цэнтр – в. Высокі Бо¬рак). Складалася з крывалінейнай вулі- цы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход уздоўж ручая.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.