САСНОЎСКІ

          САСНОЎСКІ – былы хутар у Высакаборскім сельсавеце, за 15 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 124 км ад Магілёва, 39 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі на мясцовай дарозе праз в. Палуж-2 і далей на шашы Хоцімск-Краснаполле.
          Заснаваны ў 1920-х г.
          У 1930-х г. хутаране ўступілі ў калгас.
          У 1910 г. 14 двароў, 55 жыхароў.
          У Вялікую Айчыную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У ліпені 1943 г. гітлераўцы спалілі 11 двароў.
          У 1989 г. 7 гаспадарак, 13 жыхароў, у складзе саўгаса «Палужскі» (цэнтр − в. Палуж-1).
          У 1999 г. 1 гаспадарка, 1 жыхар. Быў забудаваны драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.