КАРМА-ПАЙКІ

          КАРМА-ПАЙКІ − былая вёска ў Наваельненскім сельсавеце, за 20 км на паднёвы захад ад Краснаполля, 129 км ад Магілёва, 71 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў — Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На поўдні − сажалка. Транспартныя сувязi па мясцовай дарозе і далей па шашы на Краснаполле.
          Праз 1 км на паўднёвым захадзе ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне, захаваўся магільнік эпохі Кіеўскай Русі (16 насыпаў), які сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці.
          У 1897 годзе ў Наваельненскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, 35 двароў, 325 жыхароў. Мелася школа граматы.
          У 1909 годзе 40 двароў, 349 жыхароў.
          У Грамадзянскую вайну байцу 1-й Коннай Арміі вяскоўцу П.Т. Верамееву за баявыя подзвігі камандарм С.М. Будзённы ўручыў ордэн Чырвонага Сцяга.
          У 1926 годзе 53 двары, 351 жыхар.
          У 1931 годзе apганізаваны калгас «Чырноныя Пайкі», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 26 гаспадарак.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 года да 30.09.1943 года акупіравана нямецка-фашісцкімі захопнікамі. 61 вясковец ваяваў на фронце, 25 з іх загінулі. На могілках у брацкай магіле пахавана 5 воінаў 283-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў баях за вызваленне вёскі.
          У 1986 годзе 81 гаспадарка, 234 жыхары, цэнтр калгаса імя Жданава, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі. У вёсцы размяшчаліся ферма буйной рагатай жывелы, майстэрня па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, млын, піларама, 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, медпункт, магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніц,тва, аддзяленне сувязі.
          Складалася з 2 асноўных вуліц (кароткая, амаль прамалінейная з завулкам на поўначы і крывалінейная на поўдні, злучаных завулкам । арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, на ўсходе быў адасоблены ўчастак забудовы, на поўдні − вытворчы сектар.
          Пасля катастрофы 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.
          У в. Карма-Пайкі нарадзілася Гаўрыленка Акуліна Харытонаўна, лепшая свінарка калгаса імя Жданава, Краснапольскага раёна і нават вобласці. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалью “За трудовую доблесть”, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Гаўрыленка А.Х.

          В.Карма-Пайкі малая Радзіма для Хомчанка Міхаіла Мікалаевіча (20.11.1918), кандыдата медыцынскіх навук, якому у 1970 годзе прысвоена ганаровае званне “Заслуженный врач БССР”,узнагароджаны медалём Пірагова і значком “Выдатнік аховы здароўя”.
Хомчанка М.М.