02.07.2025 ў Краснапольскую раённую бібліятэку былі запрошаны выхаванцы выхаваўча-аздараўленчага лагера атрад “Васількі” Краснапольскай раённай гімназіі на гістарычнае падарожжа “Давай ганарыцца, што мы Беларусы!”, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусі.
Удзельнікі, разам з бібліятэкарам, адправіліся ў незвычайнае падарожжа па беларускай зямлі.У ходзе мерапрыемства выхаванцы пабывалі на станцыі “Гарады Беларусі” на якой успомнілі пра старажытныя гарады і пра сучасныя.
Наша краіна вельмі прыгожая, яна выклікае захапленне ва ўсіх замежных гасцей, у гэтым дзеці пераканаліся, паглядзеўшы відэаролік “Падарожжа па Беларусі”, потым усе разам ўспомнілі назвы абласных гарадоў.
На станцыі “Экалагічная” бібліятэкар расказала пра прыроду Беларусі, пра жывёл, пра вадаёмы, пра запаведнікі, якія аберагаюцца дзяржавай.
З захапленнем прынялі ўдзел у “Краязнаўчым калейдаскопе”, адказвалі на розныя пытанні. Пабывалі на станцыі “Чым і кім славіцца мой край”, успомнілі гістарычных асоб, якімі ганарацца сучасныя беларусы.
Затым выконвалі заданні, падрыхтаваныя бібліятэкарам, якія дапамаглі ім успомніць яркія старонкі гісторыі нашай дзяржавы. Дзеці рассказвалі пра афіцыйную сімволіку і пра тое, што ёсць і неафіцыйныя сімвалы беларускага краю. Завяршылася мерапрыемства загадкамі пра Беларусь.
Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да зямлі, дзе нарадзіўся і вырас. Мала проста любіць свой родны край, трэба ведаць яго гісторыю, культуру і традыцыі.