Праз стагоддзі дайшло да нас слова» — пад такой назвай адбыўся гістарычны экскурс ў Яноўскай сельскай бібліятэцы сумесна з Яноўскім СДК прысвечаны Дню беларускай пісьменнасці.
У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі падмурак беларускай адукацыі і пісьменнасці. Традыцыйна свята праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Праз стагоддзі і цяжкія выпрабаванні данеслі яго нашчадкам выдатныя асветнікі і творцы, якія аб’ядноўвалі народ магутнай сілай, вучылі размаўляць, спяваць песні, складаць вершы пра шчасце і волю на роднай мове. Гэта такія асветнікі, як Е. Полацкая, К, Тураўскі, С. Будны і інш. Сапраўды, нам ёсць што ўзгадаць, нам ёсць чым ганарыцца.