С 25 февраля по 31 июля 2026 года. Песенно-поэтический конкурс «Земли родной талант и вдохновенье…». Приглашаем всех желающих! Телефоны для справок: 71-6-75, 71-6-74


 30.01.2026. #ДзеньРоднагаСвайго. Лiтаратурная гасцёўня «Творца праўдзiвага жыцця»     

У Ленінскай сельскай бібліятэцы адбылася лiтаратурная гасцёўня (да105-годдзя з дня нараджэння класiка беларускай лiтаратуры I.Мележа) «Творца праўдзiвага жыцця».                                                                                 

         Бібліятэкар распавяла пра жыццёвы шлях пісьменніка, дзяцінства, вучобу, цярністы салдацкі шлях у гады Вялікай Айчыннай вайны, працу у рэдакцыі часопіса «Полымя», грамадскую дзейнасць, падкрэсліла, што творчую спадчыну пісьменніка складаюць нарысы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзённікі, п’есы, раманы.

Вяршыняй жа яго творчасці з’яўляецца «Палеская хроніка», якая была і застаецца адным з вызначальных твораў беларускай літаратуры. Кніжная выстава дала магчымасць яшчэ раз дакрануцца да творчай спадчаны «песняра палескай душы».